Абласны конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску”

23 снежня 2017 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №36 г.Гомеля імя Івана Мележа” адбудзецца абласны конкурс рытарычнага майстэрства сярод вучняў IХ-XІ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Гімназія ў чарговы раз сабярэ таленавітых юнакоў і дзяўчат з усёй вобласці, якія перамаглі ў другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”.       

Ініцыятарамі правядзення мерапрыемства з’яўляюцца ўпраўленне адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі”.

У склад журы запрошаны выкладчыкі філалагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны і настаўнікі беларускай мовы і літаратуры з устаноў агульнай сярэдняй адукацыі вобласці.

Конкурс праводзіцца з мэтай развіцця інтэлектуальнага патэнцыялу вучняў, павышэння агульнага культурнага ўзроўню гаварэння, фарміравання ў навучэнцаў спецыяльных камунікатыўных уменняў і навыкаў, выяўлення здольных і лінгвістычна адораных дзяцей.

Удзельнікі конкурсу прадэманструюць свае рытарычныя здольнасці ў трох турах: “Прадстаўленне мультымедыйнага эсэ” па прапанаваных тэмах, “Маўленне” і “Выкажы сваю думку”. Жадаем выніковага ўдзелу ў конкурсе!