Слайдер (рус)

Абласны лінгвістычны конкурс “Ведай родную мову”

2 сакавіка 2019 года на базе ДУА “Гімназія №56 г.Гомеля імя А.А.Вішнеўскага” будзе праводзіцца абласны лінгвістычны конкурс “Ведай родную мову” (далей – конкурс) сярод вучняў VIII класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з ліку пераможцаў ІІІ этапу абласной алімпіяды па беларускай мове і літаратуры 2018 года, вучняў ІХ-Х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з ліку пераможцаў ІІІ этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры 2019 года і вучняў ХІ класаў, якія ўвайшлі ў склад каманды для ўдзелу ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.

Конкурс праводзіцца з мэтай развіцця інтэлектуальнага патэнцыялу навучэнцаў, выяўлення здольных, лінгвістычна адораных дзяцей.

У склад журы запрошаны настаўнікі беларускай мовы і літаратуры вобласці і трэнер абласной каманды ўдзельнікаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.

Жадаем поспехаў удзельнікам конкурсу!