Слайдер (рус)

Адбыўся абласны лінгвістычны конкурс “Ведай родную мову”

2 сакавіка 2019 года ў гімназіі №56 г.Гомеля імя А.А.Вішнеўскага быў праведзены абласны лінгвістычны конкурс “Ведай родную мову” сярод вучняў VIII-XІ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.  

Конкурс праводзіўся з мэтай развіцця інтэлектуальнага патэнцыялу навучэнцаў, выяўлення здольных, лінгвістычна адораных дзяцей.

Для ўдзелу ў конкурсе былі запрошаны пераможцы трэцяга этапу абласной і рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”. У конкурсе прынялі ўдзел 37 навучэнцаў, з іх вучняў VIII – 8, IХ – 12, Х класаў – 13, ХI класаў – 4. Удзельнікі прадставілі 10 раёнаў вобласці, горад Гомель. Для ацэньвання выступленняў юных мовазнаўцаў у склад журы запрасілі трэнера абласной каманды ўдзельнікаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі вобласці.  

У першым туры ўдзельнікі конкурсу выконвалі лінгвістычную комплексную работу, якая змяшчала заданні алімпіяднага ўзроўню. У другім туры навучэнцы пісалі сачыненне-мініацюру па адной з 2-х прапанаваных тэм. У творчых работах вучні распавядалі пра свае пачуцці, меркаванні і думкі, выкліканыя прапанаванымі тэмамі. У кожнага ўдзельніка была магчымасць прадэманстраваць свае творчыя магчымасці, інтэлектуальны патэнцыял, узровень пісьменнасці.

Па выніках конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі 17 удзельнікаў. Высокія вынікі прадэманстравалі навучэнцы гімназій г.Добруша, №51 г.Гомеля, сярэдняй школы № 14 г.Мазыра.

Яркія ўражанні, незабыўныя сустрэчы, эмацыянальны станоўчы зарад – вось пералік тых пачуццяў, якія атрымалі ўдзельнікі конкурсу.

Віншуем пераможцаў, жадаем ім і іх настаўнікам далейшых поспехаў!