Слайдер (рус)

Завяршыўся абласны этап рэспубліканскага фестывалю педагагічных ідэй «Каб мова родная гучала»

Галоўная мэта фестывалю –выяўленне і распаўсюджванне эфектыўнага педагагічнага вопыту па пытаннях арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі.

У абласным этапе фестывалю прынялі ўдзел кіраўнікі і спецыялісты ўстаноў дашкольнай адукацыі, метадысты арганізацый, якія ажыццяўляюць  навукова-метадычнае забяспячэнне адукацыі.

Было прадстаўлена 60 аўтарскіх метадычных матэрыялаў (план тэматычнага тыдня па папулярызацыі беларускай мовы ў установе дашкольнай адукацыі і метадычная распрацоўка аднаго з мерапрыемстваў).

Пераможцамі абласнога этапу рэспубліканскага фестывалю педагагічных ідэй «Каб мова родная гучала» сталі:

Хамяк А.С., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Санаторны яслі-сад г.Хойнікі” (дыплом І ступені);

Купрыенка Т.Д., настаўнік-дэфектолаг ДУА “Яслі-сад №1 г.Ельска” (дыплом ІІ ступені);

Шышыгіна Ю. У., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Яслі-сад №112 г.Гомеля”(дыплом ІІ ступені);

Булаўка В.У.,намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г. Калінкавічы”(дыплом ІІІ ступені);

Верамеева О.А., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Санаторны яслі-сад №3 г.Калінкавічы” (дыплом ІІІ ступені);

Валетава А.М., выхавальнік ДУА “Яслі-сад №5 г.Нароўлі” (дыплом ІІІ ступені);

Юрчак І.Ю., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Лельчыцкі яслі-сад №4” (дыплом ІІІ ступені);

Шляхценка А.У., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Насовіцкі дзіцячы сад” Добрушскага раёна (дыплом ІІІ ступені);

Лявінская К.Я., выхавальнік ДУА “Яслі-сад №104 г.Гомеля” (дыплом ІІІ ступені);

Аўдзейчык А.В., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Яслі-сад №1 г.Жыткавічы” (дыплом ІІІ ступені);

Гусінцава Л.М., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Яслі-сад №3 г.п. Лоева” (дыплом ІІІ ступені);

Явар Л.М., метадыст дзяржаўнай установы “Светлагорскі раённы вучэбна-метадычны кабінет”(дыплом ІІІ ступені).

Пераможцы абласнога этапу рэспубліканскага фестывалю педагагічных ідэй «Каб мова родная гуча» прымуць удзел у рэспубліканскім этапе, які пройдзе 20-21 чэрвеня 2019 года ў ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі»ў г. Мінску.

Жадаем поспехаў прадстаўнікам вобласці!