Слайдер (рус)

Вынікі конкурсу навукова-даследчых работ у галіне мовазнаўства “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…”

Напачатку года рэдакцыя часопіса “Роднае слова” сумесна з Істытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі абвясцілі конкурс навукова-даследчых работ у галіне мовазнаўства сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, студэнтаў ВНУ.

Конкурс праводзіўся з 1 лютага да 1 лістапада 2019 года і быў прымеркаваны да 90-годдзя Істытута мовазнаўства.

Падвядзенне вынікаў адбылося падчас адкрыцця Першага міжнароднага навуковага кангрэса. У Вялікай канферэнц-зале Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пераможцаў конкурсу віталі і ўзнагароджвалі акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў, доктар гістарычных навук, прафесар, член-карэспандэнт Аляксандр Каваленя, першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар, акадэмік НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, кандыдат філалагічных навук Ігар Капылоў, галоўны рэдактар часопіса “Роднае слова” Наталля Шапран.

Дыпломамі рознай ступені ўзнагароджаны вучні Гомельскай вобласці:

ступені: Струк Кацярына, вучаніца ХІ класа ДУА “Гімназія г.Жыткавічы імя А.А.Ліхоты” (кіраўнік – Струк Т.У.).

II ступені: Анацка Кірыл, студэнт І курса УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту” (кіраўнік – Анацка І.Ф., настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Каранёўскі я/сад – сярэдняя школа” Светлагорскага раёна.

IIІ ступені: Хвацік Кацярына, Цішкевіч Карына, вучаніцы Х класа ДУА “Сіманіцкая сярэдняя школа” Лельчыцкага раёна (кіраўнік – Зуевіч С.М.);

Яцухна Лізавета, вучаніца ІХ класа ДУА “Дабрынская сярэдняя школа” Ельскага раёна (кіраўнік – Бяляк-Сакула В.В.).



Пераможцы разам з дыпломамі атрымалі нумар часопіса “Роднае слова”, большасць матэрыялаў якога прысвечана стагоддзю з дня нараджэння беларускага мовазнаўца Фёдара Янкоўскага.

Усе кіраўнікі работ, якія атрымалі дыпломы са ступенню, рашэннем дырэкцыі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа адзначаны граматамі “за высокі прафесіяналізм і кампетэнтнасць, майстэрства педагога-настаўніка ў арганізацыі і правядзенні навукова-даследчай дзейнасці, плённую працу па развіцці інтэлектуальных здольнасцей навучэнцаў, выхаванне ў іх любові і павагі да беларускай мовы”.