Баннер на главной

Вынікі Рэспубліканскага інтэрнэт-конкурсу, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна, на лепшае кароткае апавяданне

З лютага па красавік 2021 навукова-метадычнай установай “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь праводзіўся Рэспубліканскі інтэрнэт-конкурс, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна, на лепшае кароткае апавяданне. Інфармацыйна-метадычную і тэхніка-тэхналагічную падтрымку мерапрыемству ажыццяўляла ўпраўленне дыстанцыйных адукацыйных паслуг адукацыйнага цэнтра.

У конкурсе прымалі ўдзел вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі індывідуальна ці ў складзе аўтарскага калектыву (не больш за 3 чалавекі) ў трох узроставых катэгорыях: V-VI класы, VII-VIII класы, IX-XI класы.

Мэтай конкурсу было выяўленне і падтрымка аўтараў-пачаткоўцаў сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацы, павышэнне матывацыі навучэнцаў да асобаснага і інтэлектуальнага развіцця праз выкарыстанне магчымасцей сучасных інфармацыйных тэхналогій.

На конкурс было даслана 980 творчых работ прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў Беларусі.

Па выніках журы вылучыла пераможцаў, сярод якіх ёсць прадстаўнікі Гомельскай вобласці.

Узроставая катэгорыя: V-VI класы.

Дыплом II ступені: Мордус Карына Іванаўна, вучаніца VI класа ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п. Акцябрскі”, апавяданне “Здарэнне ў лесе”.

Узроставая катэгорыя VII–VIII класы.

Дыплом І ступені: Абібак Дар’я Аляксандраўна, вучаніца VII класа ДУА“Конкавіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа” Петрыкаўскага раёна, апавяданне “Далёкае і блізкае дзяцінства”;

Новак Паліна Ігараўна, вучаніца VIII класа ДУА “Гімназія № 36 г. Гомеля імя І. Мележа”, апавяданне “Соулмейт: услышать себя”.

Узроставая катэгорыя IX–XI класы.

Дыплом ІІІ ступені: Струк Віялета Барысаўна, вучаніца X класа ДУА “Галавінская сярэдняя школа” Гомельскага раёна, апавяданне “Ідзі за сваёй марай”.

Віншуем пераможцаў!

Па матэрыялах НАП