Заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”

З 27 па 31 сакавіка 2017 года Гомель прымае ўдзельнікаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”.

У алімпіядзе прыме ўдзел 121 прадстаўнік з усіх абласцей рэспублікі, г.Мінска і ліцэя БДУ, а таксама навучэнцы з Літоўскай Рэспублікі і Рэспублікі Польшча.

27 сакавіка ў 16 гадзін на базе ДУА “Гомельскі абласны інстытут развіцця адукцыі” адбудзецца ўрачыстае адкрыццё алімпіяды.

Інтэлектуальыя спаборніцтвы пачнуцца 28 сакавіка. У гэты дзень удзельнікі павінны будуць на працягу чатырох гадзін напісаць водгук на прапанаваны літаратурны твор.

29 сакавіка юныя знаўцы за тры гадзіны пакажуць веданне беларускай мовы і літаратуры, выконваючы заданні комплекснай работы.

У чацвер, 30 сакавіка, адбудзецца III тур алімпіяды “Вуснае выказванне”, на якім удзельнікі прадставяць свае думкі па прапанаванай тэме і адкажуць на пытанні журы.

Па выніках работы журы вызначыць пераможцаў алімпіяды, узнагароджванне якіх адбудзецца падчас урачыстага закрыцця заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” 31 сакавіка ў Гомельскім дзяржаўным Палацы творчасці дзяцей і моладзі.

Пажадаем поспеху ўдзельнікам алімпіяды!