Слайдер (рус)

Адбыўся абласны конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску”

08.12.2018 на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №36 г.Гомеля імя Івана Мележа” прайшоў абласны конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску”.

Конкурс праводзіўся з мэтай развіцця інтэлектуальнага патэнцыялу навучэнцаў, павышэння агульнага культурнага ўзроўню гаварэння, фарміравання ў навучэнцаў спецыяльных камунікатыўных уменняў і навыкаў, выяўлення здольных і лінгвістычна адораных дзяцей.

У конкурсе прынялі ўдзел 57 навучэнцаў, 18 з якіх з’яўляюцца вучнямі IХ, 20 – Х і 19 – ХI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Для ацэньвання выступленняў юных рытараў у склад журы былі запрошаны выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны і трэнер абласной каманды ўдзельнікаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.

У І туры журы конкурсу ацэньвала загадзя падрыхтаванае мультымедыйнае эсэ па тэмах:

IX клас – “Беларуская нацыянальная лялька. Сімвалы, традыцыі, павер’і”.

X клас – “Беларускі нацыянальны ручнік. Сімвалы, традыцыі, павер’і”.

XI клас – “Беларуская нацыянальная хата. Сімвалы, традыцыі, павер’і”.

Па выніках тура члены журы адзначылі 4 лепшыя эсэ навучэнцаў: Назаравай Аміны, вучаніцы IX класа ДУА “Акцябрская раённая гімназія”, Грышковай Вікторыі, вучаніцы IX класа ДУА “Гімназія №36 г.Гомеля імя І.Мележа”, Фелькінай Настассі, вучаніцы X класа ДУА “Брынёўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа» Петрыкаўскага раёна, Сеўрука Аляксандра, вучня XI класа ДУА «Спецыялізаваны ліцэй пры Універсітэце грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Республікі Беларусь». Гэтыя вучні прадставілі свае эсэ як узорныя  падчас закрыцця конкурсу.

У другім туры пасля 15-мінутнай падрыхтоўкі ўдзельнікі конкурсу выказваліся на адну з дзвюх прапанаваных тэм, адказвалі на пытанні журы. Крытэрыямі ацэнкі былі вызначаны адпаведнасць выказвання абранай тэме, лагічнасць і будова выказвання, культура маўлення, тэхніка прамаўлення, эфектыўнасць маўлення.

У кожнага ўдзельніка была магчымасць прадэманстраваць свае творчыя магчымасці, інтэлектуальны патэнцыял, культурны ўзровень маўлення.

Трэці тур “Выкажы сваю думку” праходзіў у вуснай форме без папярэдняй падрыхтоўкі ўдзельнікаў конкурсу па прапанаваных цытатах. Крытэрыямі ацэнкі былі вызначаны ўменне выяўляць асноўную тэматыку i праблематыку твора, абгрунтоўваць прачытанае, вызначаць ролю сюжэта, кампазiцыi, выяўленчых сродкаў выразнасці.

Пераможцамі конкурсу сталі 25 навучэнцаў з  11 раёнаў і абласнога цэнтра.

Яркія ўражанні, незабыўныя сустрэчы, эмацыянальны станоўчы зарад – вось пералік тых пачуццяў, якія атрымалі ўдзельнікі конкурсу.

Віншуем пераможцаў, жадаем іх настаўнікам і бацькам далейшых поспехаў!

Азнаёміцца з вынікамі ўдзелу ў конкурсе можна тут.