Першы дзень алімпіады

28 сакавіка ўдзельнікі рэспубліканскага этапу алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура” прадэманстравалі свае лінгвістычныя здольнасці, прыняўшы ўдзел у першым туры – напісанні водгуку.

 Пасля кароткага адпачынку ўдзельнікам алімпіяды была прапанавана аглядная экскурсія па г.Гомелі, падчас якой вучні і іх кіраўнікі наведалі “жамчужыну” г.Гомеля – дзяржаўную гісторыка-культурную ўстанову “Гомельскі палацава-паркавы ансамбль”.

Госці мелі магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй заснавання гомельскага палаца, жыццевым шляхам яго былых уладальнікаў, а таксама экспазіцыямі, размешчанымі ў залах і гасціных палаца. Цікавымі і запамінальнымі былі прагулкі па набярэжнай ракі Сож уздоўж парку, памятныя фотаздымкі ля помніка легендарнага заснавальніка Гомеля.

Наступным прыпынкам для алімпіяднікаў стаў філіял дзяржаўнай установы “Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава”, у якім прадстаўлены ўнікальныя калекцыі стараабрадніцкіх абразоў, рукапісных і старадрукаваных кніг XVI-XIX стст., калекцыі ткацтва і археалогіі.

Госці і ўдзельнікі алімпіяды адзначылі, што наведванне гісторыка-культурных устаноў вельмі важна для моладзі, для якой усведамленне ўласных культурных каранёў з’яўляецца крыніцай сілы і ўпэўненасці ў будучым. Замежным жа гасцям з Польшчы і Літвы, якія таксама прымаюць удзел у алімпіядзе, па іх словах, заўсёды важна знаёміцца з культурай краіны, куды яны прыехалі. Менавіта праз культуру і выяўляецца беларускі народ, адкрыты для зносін.