Другі дзень алімпіяды

29 сакавіка, пасля выканання заданняў другога тура – комплексная работа”, удзельнікі алімпіяды наведалі адну са старэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь – “Гомельскі педагагічны каледж імя Л.С.Выгоцкага”. Свой пачатак каледж бярэ ад настаўніцкай семінарыі, адчыненай у горадзе Гомелі ў 1915 годзе. За 100-гадовую гісторыю “Гомельскі педагагічны коледж імя Л.С.Выгоцкага” падрыхтаваў больш за трыццаць тысяч спецыялістаў адукацыі і культуры.

Для ўдзельнікаў алімпіяды была прапанавана азнаямляльная экскурсія з аглядам выставы творчых работ навучэнцаў каледжа пад назвай “Палітра творчасці і натхнення”.

У каледжы алімпіёнікі таксама наведалі тэатралізаваны паказ беларускага народнага абраду “Чырачкі” Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці”. Папяровыя рознакаляровыя птушкі, зробленыя навучэнцамі каледжа, былі ўручаны кожнаму ўдзельніку алімпіяды.




У залежнасці ад колеру птушкі алімпіяднікі размеркаваліся на пяць груп, якія прынялі ўдзел у розных майстар-класах. З вялікім задавальненнем  група алімпіяднікаў паўдзельнічала ў майстар-класе па паперапластыцы “Святочная паштоўка”. Кожны ўдзельнік стварыў арыгінальную паштоўку ў беларускай народнай тэхніцы “Выцінанка”. Таксама група алімпіёнікаў прыняла ўдзел у майстар-класах па нетрадыцыйным тэхнікам выяўленчага мастацтва “Чароўная лінія” і “Кветкі роднага краю”, паўдзельнічалі і ў літаратурнай імпрэзе “Вясна, летуценні, каханне…”.

Пад час творчага перфомансу “Пажаданне Беларусі” ўсе ўдзельнікі на вялікім шаўковым палатне запісалі свае пажаданні нашай сінявокай краіне, выкарыстоўваючы разнастайныя малюнкі і выказванні.

Завяршылася наведванне ўстановы святочнай канцэртнай праграмай творчых калектываў каледжа “Моладзь і творчасць – гісторыя будучыні”.