Сустрэча настаўнікаў вобласці з галоўным спецыялістам упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі

У межах алімпіяды адбылася сустрэча настаўнікаў вобласці з галоўным спецыялістам упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірынай Уладзіміраўнай Булаўкінай і старшышёй журы Праскаловіч Вольгай Уладзіміраўнай, прафесарам кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт”, доктарам педагагічных навук.

Настаўнікаў пазнаёмілі з праектам новай “Канцэпцыі вучэбных прадметаў “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”, са зменамі, якія адбудуцца ў вучэбных праграмах.

Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна закранула пытанне кампетэнтаснага падыходу да выкладання вучэбных прадметаў, пазнаёміла прысутных з новымі электроннымі рэсурсамі, якімі можна карыстацца пры правядзенні вучэбных заняткаў. Вольга Уладзіміраўна выказала словы падзякі аднаму са стваральнікаў адукацыйнага электронага рэсурсу для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Гомельшчыны Мігаль Алене Рыгораўне.

Педагогі Гомельшчыны мелі магчымассць задаць пытынні прадстаўніку Міністэрства адукацыі, выказалі свае думкі па праблемах, якія ўзнікаюць у працэсе выкладання беларускай мовы і літаратуры, а таксама зрабілі некалькі прапаноў ўвесці дадатковую колькасць вучэбных гадзін для вывучэння беларускай мовы.

Дыялог атрымаўся канструктыўным, і абодва бакі атрымалі задавальненне ад сустрэчы.